Фернан дэ Брынон (; 1885—1947) — французскі адвакат і журналіст, калабарацыяніст, у гады Другой сусветнай вайны — член урада Вішы. Расстраляны па прысудзе суда.
Біяграфія Фернан дэ Брынон нарадзіўся 26 жніўня 1885 года ў горадзе Лібурн у багатай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце на юрыста, але вырашыў працаваць журналістам у Парыжы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Брынон заняў прагерманскія пазіцыі, выступаў за аднаўленне адносін з немцамі. У 1919 годзе на Парыжскай мірнай канферэнцыі ён пазнаёміўся з будучыняй міністрам замежных спраў гітлераўскай Германіі Іаахімам фон Рыбентропам.
Брынон стаў досыць прыкметнай фігурай у жыцці Францыі 1930-х гадоў. Прэм’ер Эдуар Даладзье асабіста пасылаў Брынона на сустрэчу з Адольфам Гітлерам. Вынікам гэтай сустрэчы стала апублікаванае ў газеце «Матэн» інтэрв’ю, у якім Гітлер запэўніваў Брынона ў дружалюбным стаўленні Германіі да Францыі, якое супакоіла французскае грамадстваРисс К. Тотальный шпионаж. Часть четвёртая. Разгром..
Брынон блізка кантактаваў з прадстаўнікамі правых партый. Пасля таго, як Францыя пацярпела паражэнне ў чэрвені 1940 года, Брынон выступіў за супрацоўніцтва з акупантамі. У ліпені 1940 года ён па запрашэнні П’ера Лаваля заняў пасаду прадстаўніка ўрада Вішы ў акупаваным Парыжы.
Брынон усяляк падтрымліваў нацыстаў, дзякуючы чаму здолеў выратаваць сваю жонку-яўрэйку ад канцэнтрацыйнага лагера. Брынон стаў адным з лідараў саюза «Францыя-Германія», і своеасаблівым «рупарам» нацыстаў у Заходняй ЕўропеАлександр Верт. Россия в войне 1941—1945.. У 1943 годзе ён наведаў акупаваныя тэрыторыі Савецкага Саюза. Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе Брынон з жонкай бег у Германію, дзе ён стаў прэзідэнтам , вішысцкага ўрада ў выгнанні. 22 красавіка 1945 года Брынон быў арыштаваны амерыканцамі. І самога калабарацыяніста, і яго жонку трымалі ў турме Фрэсна, але апошняя праз некаторы час была апраўдана і вызвалена.
6 сакавіка 1947 года Ваенны трыбунал прызнаў Фернана дэ Брынона вінаватым у здзяйсненні ваенных злачынстваў, і прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання — пакарання смерцю праз растрэл. 15 красавіка 1947 года прысуд быў прыведзены ў выкананне ў ваенным форце ў МанружыThe Collapse of the Third Republic, William L. Shirer, Pocket Books, June 1971, 3rd Printing, pg. 374..
Катэгорыя:Французскія калабарацыяністы з нацысцкай Германіяй Катэгорыя:Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы Катэгорыя:Расстраляныя ў Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Адвакаты Францыі