«Палессе» — шматфункцыянальны стадыён у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці Беларусі. Максімальная ўмяшчальнасць — 3090 чалавек. З’яўляецца хатнім стадыёнам футбольных клубаў «Граніт» (Мікашэвічы) і «Лунінец».
Гісторыя Пасля капітальнай рэканструкцыі 2007—2009 гадоў дзве трыбуны стадыёна ўмяшчаюць 3090 гледачоў. Заходняя трыбуна абсталявана казырком. Падчас рэканструкцыі ўсталявана ЖК-табло, адрамантаваны прэс-цэнтр, распранальні і дапаможныя памяшканні. Вакол футбольнага поля са штучным пакрыццём зроблены бегавыя дарожкі.
Спасылкі Інфармацыя пра стадыён на сайце ФК «Граніт» Футбол. Першая ліга. Гранітны палац
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лунінца Катэгорыя:Спорт у Брэсцкай вобласці