Пабядзі́цель. Сустракаецца таксама варыянт Перамо́жац, Смо́ркава (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Гісторыя 1756 г. вёска Сморкава, у маёнтку Кастыкі, уласнасць Міхала Рафала Слізня. 1800 г. вёска, сумесна ўладанне Рафала Слізня (1 двор, 3 жыхары) і Аляксандры Гарайн (8 двароў, 22 жыхары). 1829 г. вёска, уласнасць памешчыцы Слізень. 1921 г. вёска, у Альковіцкай гміне, 36 двароў, 160 жыхароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.. 1931 г. вёска (38 двароў, 194 жыхары) і засценак (1 двор, 4 жыхары)Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.

30 ліпеня 1964 года вёска Сморкава была перайменавана ў вёску ПераможацУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..

У 2003 г. вёска, 20 двароў, 40 жыхароў.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі