Во́страва (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 60 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 14 км ад чыгуначнай станцыі Будслаў на лініі Маладзечна—Полацк, 152 км ад Мінска.
Гісторыя У 1800 г. ў маёнтку Будслаў М. Аскеркі вёскі Астроўка (2 двары, 20 жыхароў), Астраўкі (2 двары, 11 жыхароў). У 1867 г. в. Вострава Вілейскага павета Віленскага ваяводства Расійскай імперыі. У 1897 г. в. Востраў у Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Крывіцкім раёне Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 студзеня 1962 года ў Вілейскім раёне. Да 4 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Ваўкалацкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. Знаходзілася ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік»,
Насельніцтва 1897 год — 87 жыхароў, 14 двароў. 1921 год — 89 жыхароў, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 20.. 1931 год — 78 жыхароў, 16 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — 74 жыхары, 1988 год — 15 жыхароў, 11 двароў. 2003 год — 5 жыхароў, 4 гаспадаркі. 2008 год — 4 жыхары, 3 гаспадаркі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна