Я́зні (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 53 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 14 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 150 км ад Мінска, на р. Сэрвач (прыток Нёмана).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц у 1606 г. сяло ў Ашмянскім павеце, уласнасць Радзівілаў, 14 валок зямлі, 14 дымоў. У сярэдзіне XVII ст. сяло Язін, уласнасць Я. Кішкі, 28 двароў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Язна ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Яна Ходзькі (13 двароў, 108 жыхароў) і каталіцкай царквы (2 двары, 15 жыхароў), карчма. У 1897 годзе вёска ў Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, хлебазапасны магазін. У 1899 г. адкрыта школа граматы.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, калонія ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..

З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніуа 1940 года ў Сіўцаўскім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З фронту Вялікай Айчыннай вайны не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях; землі ў складзе калгаса імя Леніна.

Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Сіўцаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. З сакавіка 1973 года ў Даўгінаўскім сельсавеце. З 1982 года цэнтр калгаса імя Леніна. У 1988 г. працавалі вячэрняя і 8-гадовая школы, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, магазін.

Насельніцтва 1866 год — 215 жыхароў, 28 двароў. 1897 год — 314 жыхароў, 48 двароў. 1908 год — 387 жыхароў. 1921 год — 374 жыхары, 78 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 414 жыхароў, 83 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1960 год — 401 жыхар. 1988 год — 379 жыхароў, 146 двароў. 1999 год — 409 жыхароў. 2009 год — 286 жыхароў. 2019 год — 284 жыхары.

Інфраструктура У 2009 г. дзейнічалі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад—базавая школа, бібліятэка, ФАП, клуб, магазін, аддзяленне сувязі, Дом культуры.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна