Шчарачы́ха (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 39 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 97 км ад Мінска.

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. Вёска ў Хаценчыцкай гміне Вілейскага павета Навагрудскага, з 1925 г. Віленскага ваяводстваў.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Навагуцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 5 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. З 21 студзеня 1969 г. ў Ільянскім сельсавеце. Землі знаходзіліся ў складзе Ільянскага саўгаса-тэхнікума.

Насельніцтва 1897 год — 420 жыхароў. 1921 год — 71 жыхар, 10 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 67 жыхароў, 11 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 54 жыхары. 1988 год — 26 жыхароў, 14 двароў. 2008 год — 9 жыхароў, 6 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ільянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна