Е́рхі (, ) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Гісторыя 1756 год — вёска ў маёнтку Кастыкі, уласнасць Міхала Адама Слізня.
1800 год — уласнасць Рафала Слізня: 13 двароў, 104 жыхары.
1911 год — вёска ў Княгінінскай воласці.
1921 год — вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы. 68 двароў, 315 жыхароўhttps://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84..
1931 год — у Касцяневіцкай вясковай гміне: 55 двароў, 297 жыхароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62.
2003 год — вёска, 100 двароў, 273 жыхары; цэнтральная сядзіба калгаса «Зара», пачатковая школа, дзіцячы сад, бібліятэка, клуб, крама, сталовая.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Касцяневіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Вуліцы Цэнтральная Садовая Лясная Маладзёжная Новая Лясны завулак Спіс вуліц Ерхі Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Славутасці Помнік землякам (1969) «Белы камень» — валун чырвонага колеру ў лагчыне Васілёў Лог каля Ерхаў.
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0. Збор помнікаў гісторыі і культуры. Мінская вобласць. Кніга 1, стар. 144.
Артыкулы раённай газеты «Шлях перамогі» У аграгарадку Ерхі прайшло раённае свята Сёмухі Вёсачка мая, мая чараўніца… Культработнікі аг. Ерхі правялі літаратурна-музычную кампазіцыю «Я перад вамі з памяццю сваёй» Бібліятэкар-хлебароб Вайны далёкай водгалас
Спасылкі
ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад»
Катэгорыя:Крывасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна