Зімо́дры (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Куранецкага сельсавета.

Гісторыя У XVIII стагоддзі на месцы аграгарадка Любань (Вілейскі раён) знаходзілася вёска Юхавічы. У 1807 годзе шмат лесу і зямлю навакол набыў Ян Любанскі. Тут ён вырашыў пабудаваць маёнтак, для гэтага пан рассяліў Юхавічы, выкупіў ва ўладальнікаў зямлю ці прапаноўваў наўзамен сваю ў большым памеры, далей ад будучага маёнтка. Так неўзабаве з’явіліся невялікія вёскі, у тым ліку і Зімодры.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Куранецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна