Астравы́. Сустракаецца таксама варыянт Астра́вы (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад горада Вілейка.
Гісторыя У XVIII стагоддзі на месцы аграгарадка Любань (Вілейскі раён) знаходзілася вёска Юхавічы. У 1807 годзе шмат лесу і зямлю навакол набыў Ян Любанскі. Тут ён вырашыў пабудаваць маёнтак, для гэтага пан рассяліў Юхавічы, выкупіў ва ўладальнікаў зямлю ці прапаноўваў наўзамен сваю ў большым памеры, далей ад будучага маёнтка. Так неўзабаве з’явіліся невялікія вёскі, у тым ліку і Астравы, прычым вясковыя могілкі захаваліся побач з ЛюбаннюЯк савецкія салдаты дзівіліся заможнасці вяскоўцаў-заходнікаў: пра розныя часы вёскі Астравы, што на Вілейшчыне // Рэгіянальная газета.
У пачатку XIX ст. вёска Астравы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, шляхецкая ўласнасць. У 1841 годзе вёска ва ўласнасці Яна Канты Любанскага. З 1842 года ў Віленскай губерні. У 1873 годзе цэнтр сельскай грамады ў Куранецкай воласці, у складзе маёнтка Любань, 20 рэвізскіх душ. У 1897 годзе вёска ў Іжскай воласці, у 1908 годзе ў Куранецкай воласці, 92 дзесяцін надзелаў.
У час Першай сусветнай вайны амаль два гады ў гэтай мясцовасці стаяў фронт, за кіламетр ад вёскі займаў пазіцыі расійскі полк, афіцэры кватаравалі ў Астравах. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска ў складзе Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.. Жыхары Астравоў займаліся сялянскай справай, нарыхтоўвалі лес. Дзеці хадзілі ў школу ў Журыхі.
Пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь тэрыторыя з лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года вёска ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Кузьміцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі належалі калгасу «Чырвоны Сцяг». Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..
Насельніцтва 1800 год — 11 жыхароў, 2 двары. 1841 год — 39 жыхароў, 5 двароў. 1897 год — 87 жыхароў, 11 двароў. 1908 год — 93 жыхары, 11 двароў. 1921 год — 108 жыхароў, 15 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 89.. 1931 год — 22 двары, 126 жыхароў. 1960 год — 78 жыхароў. 2003 год — 7 жыхароў, 7 двароў. 2003 год — 2 жыхары, 2 двары.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна