Но́выя Зімо́дры. Сустракаецца таксама варыянт Чабатары́, мн. (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Гісторыя У 1866 годзе вёска ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КуранецWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60..
12 лістапада 1939 года Заходняя Беларусь уз'яднана з БССР.
Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676)..
Насельніцтва
1866 год — 50 жыхароў, 4 двары. 1921 год — 65 жыхароў, 10 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 89.. 1931 год — 65 жыхароў, 11 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Любанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна