Энерге́тыкаў (, ) — пасёлак у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавета.
Гісторыя Заснаваны ў 1969 г. ў сувязі з будаўніцтвам электрасецявога раёна трэстам «Захадэлектрасецьбудаўніцтва».
У 1990-93 г. гарадскім бацькоўскім камітэтам беларускамоўных класаў і школ Мінска на базе дзіцячага лагера адпачынку «Дружба» арганізоўваўся першы беларускамоўны дзіцячы летнік «Грунвальд».
Насельніцтва
Гаспадарка У 2009 г. цэнтр сельскагаспадарчага ЗАТ «Негарэльскае». Працуюць ПМК—93, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, бальніца, паліклініка, ветэрынарны ўчастак, аптэка, магазіны.
Транспарт У пасёлку знаходзіцца чыгуначны прыпыначны пункт Энергетык на лініі Інстытут Культуры — Баранавічы-Палескія.
Славутасці Свята-Мікалаеўская царква
Вядомыя асобы Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ (нар. 1964) — тэлежурналіст, палітык.
Спасылкі
Катэгорыя:Негарэльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна