Пітыу́скія астравы (, ) — група астравоў у Міжземным моры. Частка архіпелага Балеарскія астравы. Найбуйнейшыя астравы — Івіса і Фарментэра. Плошча — 655,8 км². Насельніцтва — 142 599 чал.

Назва астравоў паходзіць ад («хваёвыя»). У старажытнасці былі базай кілікійскіх піратаў, знішчаных у 72 г. да н. э. рымлянамі. У нашы дні адміністрацыйна падпарадкаваны ўладам аўтаномнай супольнасці Балеарскія астравы. Падзяляюцца на 6 муніцыпалітэтаў. Развіты турызм.

Спасылкі Ibiza Formentera

Катэгорыя:Балеарскія астравы