Уладзі́мір Васі́левіч Русаке́віч () — беларускі палітык, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2003—2009). Фігурант спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, былы фігурант Чорнага спісу ЕС.

Біяграфія Нарадзіўся 13 верасня 1947 года ў вёсцы Выганашчы Целяханскага раёна Пінскай вобласці (цяпер — Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Беларус.

У 1970 годзе з адзнакай скончыў біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1983 годзе — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут і Мінскую ВПШ. Ганаровы доктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна (1994), доктар філасофіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1998). Валодае нямецкай, польскай мовамі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1963 годзе загадчыкам бібліятэкай, настаўнікам у Хатыніцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна. Быў дырэктарам Турнянскай васьмігадовай школы Івацэвіцкага раёна (1970—1971).

Займаў шэраг кіруючых пастоў у камсамольскіх, партыйных, савецкіх органах улады: быў старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама, намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

З 1994 года — Намеснік Прэм’ер-Міністра Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 1994 № 262 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь» (курыраваў культуру, адукацыю, навуку, спорт, ахову здароўя, сацыяльную абарону), затым першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1997—2000, курыраваў пытанні кадравай работы)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1997 № 386 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» .

З ліпеня 2000 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай РэспубліцыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2000 № 405 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла» .

6 жніўня 2003 года прызначаны Міністрам інфармацыі Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2003 года № 351 «Аб прызначэнні У. В. Русакевіча Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь». 4 снежня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра інфармацыіУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2009 г. № 583 «Аб вызваленні У. В. Русакевіча ад пасады Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь» .

Дэпутат раённага, абласнога Саветаў дэпутатаў (1973—1994), Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1995), член Камісіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіцця самакіравання; з сакавіка па снежань 1994 года — Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь; народны дэпутат СССР (1991).

Міжнародныя санкцыі З 2007 года Русакевіч знаходзіцца ў Спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША. У 2006—2008 і 2011—2013 гадах супраць Русакевіча дзейнічалі санкцыі Еўрапейскага Саюза.

Узнагароды Ордэн Пашаны (2000).

Сям’я Жанаты, трое дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Старонка на праекце «Прэс-дасье»

Катэгорыя:Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Старшыні Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі