Амвросій (у свеце Андрэй Юшкевіч) (каля 1690, Маларосія — ) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расіі, архіепіскап вяліка-наўгародскі і вяліка-луцкі.
Біяграфія Першапачатковую адукацыю атрымаў у польскіх школах, а канчатковую — у Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе застаўся настаўнікам. Па прыняцці манаства ў 1731 прызначаны ігуменам Віленскага Свята-Духавага манастыра, канфліктаваў з каталіцкім духавенствам. У 1734 узведзены ў сан архімандрыта Маскоўскага Сіманавага манастыра, адкуль у тым жа годзе пераведзены настаяцелем Іпацеўскага. У лютым 1736 прызначаны валагодскім епіскапам, але ад 1739 жыў у Пецярбургу, прысутнічаючы ў пасяджэннях Сінода, сябрам якога заставаўся да скону. 29 мая 1740 прызначаны епіскапам наўгародскім, ад 3 жніўня 1742 — архіепіскап. Адчыніў у кастрычніку таго ж года духоўную семінарыю ў Антоніевым манастыры, склаў адмысловы рэгламент і штат семінарыі. На карысць семінарыі ахвяраваў сваю бібліятэку. 5 красавіка 1742 разам з Арсенем Мацяевічам прадставіў імператарцы Лізавеце свае здагадкі аб рэформе вышэйшага царкоўнага кіравання, якія больш спагадалі аднаасобнаму кіраванню царквой у асобе патрыярха або мітрапаліта, а не сінадальнай форме кіравання. Аднак зварот застаўся незаўважаным. Наступны раз звярнуўся з просьбай аб узнаўленні патрыяршаства 10 мая 1744, зноў безвынікова. Пахаваны ў прытворы саборнай царквы Раства Багародзіцы ў Антоніевым манастыры.
Працы Аўтар працы «Грунтоўнае паказанне рознасцей паміж грэчаскай і рымскай папскай царквой» (у рукапісе) і казанняў: на шлюб прынцэсы Ганны Леапольдаўны (Санкт-Пецярбург, 1739, на рускай і лацінскай мовах), на дзень нараджэння Імператрыцы Лізаветы, на яе ўваход у Маскву; у дзень каранавання; у дзень Міхала Арханёла; на мір са Швецыяй (усе выдадзеныя ў Маскве ў 1742); у дзень усшэсця Імператрыцы Лізаветы на пасад (Масква, 1743); на 15 ліпеня 1744 (Масква, 1744). Шматлікія пропаведзі Амвросія засталіся ў рукапісах.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Амвросий Юшкевич Амвросий (в Миру Андрей Юшкевич) Амвросий Юшкевич
Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Архіепіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Пахаваныя ў Ноўгарадзе Катэгорыя:Віленскі Свята-Духаўскі манастыр