Anime News Network (англ. «Сетка навін анімэ», скарочана ANN) — англамоўны вэб-сайт, прысвечаны анімэ-індустрыі. На ім публікуюцца навіны анімэ, мангі, папулярнай японскай музыкі і нататкі, звязаныя з культурай отаку ў Паўночнай Амерыцы і Японіі, а таксама — зрэдку — у астатніх частках свету. На сайце размяшчаюцца аглядныя артыкулы, дзейнічае вэб-форум і энцыклапедыя, якая змяшчае вялікую колькасць інфармацыі пра анімэ і мангу ад японскіх і англійскіх вытворцаў, пра незразумелыя тэрміны, саўндтрэкі, даступныя кароткія апісанні сюжэту і карыстальніцкі рэйтынг.
Гісторыя Сайт был заснаваны Джасцінам Сэвакісам (англ. Justin Sevakis) у ліпені 1998 года. У маі 2000 г. да каманды далучыўся цяперашні галоўны рэдактар Крыстафер МакДональд (англ. Christopher Macdonald), які замяніў мінулага рэдактара Айзэка Аляксандэра (англ. Isaac Alexander). 7 верасня 2004 года амерыканскі тэлеканал Sci Fi Channel назваў Anime News Network сайтам тыдня. Па стане на люты 2008 года ANN займае другі радок у рэйтынгу 25 лепшых сайтаў па версіі Active Anime. Акрамя таго, сайт удзельнічае ў выданні часопіса Protoculture Addicts.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 1998 годзе Катэгорыя:Анімэ Катэгорыя:Сайты пра анімэ