Lysichiton americanus — від шматгадовых кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Расліна вырастае з карэнішча, якое можа быць даўжэй 30 см і таўшчынёй ад 2,5 да 5 см у дыяметры. Лісце самае буйное з усіх раслін у рэгіёне, 50-135 см у даўжыню і 30-80 см у шырыню. Кветкі ў выглядзе пачаткаў, загорнуты ў крыючы ліст, ярка-жоўтыя або жаўтлява-зялёныя, вырастаюць на сцябле да 30-40 см вышынёй. Яны з'яўляюцца аднымі з першых вясновых кветак.

Дадзеная расліна вылучае цяпло, якое растоплівае зімой снег вакол яе, што дазваляе яму выжыць.

Арэал

Lysichiton americanus — гэта расліна, якая расце ў балотах і мокрых лясах, уздоўж рэк і ў іншых вільготных абласцях на захадзе ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, дзе яна з'яўляецца адным з нешматлікіх мясцовых відаў сямейства Ароідныя разам з .

Значэнне

Від выкарыстоўваюць як дэкаратыўную расліну ў ландшафтным дызайне.

Спасылкі Lysichiton americanus

Катэгорыя:Ароннікавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі