Кузьма Савельевіч Гнедаш (Гнідаш) (, с. , Харкаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Раменскім раёне, , Украіна — , аколіцы г. , Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР, цяпер Беларусь) — савецкі афіцэр, разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны удзельнік партызанскай барацьбы на Украіне і ў Беларусі, камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна), маёр.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Харкаўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў Прылуцкую аўтатрактарную школу. Працаваў трактарыстам, а потым аўтамеханікам ў .
У Чырвонай арміі з 1936 года. Член ВКП (б) з 1939-га. У 1939 скончыў Кіеўскія курсы малодшых палітрукоў і быў прызначаны ў танкавую частку палітруком роты. Неўзабаве ён стаў камісарам танкавага батальёна. Удзельнічаў у фінскай кампаніі і, так званым польскім паходзе РСЧА.
Скончыў Кіеўскае ваеннае танкавае вучылішча ў 1940 годзе.
У Вялікай Айчыннай вайне З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце — у баявых частках Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля расфарміравання часткі прызначаны інструктарам палітаддзела . Быў цяжка паранены падчас контрудару па білацаркоўскай групоўцы суперніка 19 чэрвеня 1941 года.
Пасля лячэння прызначаны ў разведвальны аддзел штаба Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля курсу разведвальна-дыверсійнай падрыхтоўкі прызначаны на пасаду камандзіра разведвальнай групы, атрымаў аператыўны псеўданім «Кім». Група «Кіма» была выведзена ў тыл праціўніка па паветры ў ноч на 5 красавіка 1942 годаПаводле іншых звестак 15 чэрвеня 1942 ''(Крыніца: А. С. Федотов, С. П. Романов, М. В. Сироткин. Разведчики в тылу врага)'' .
Група была дэсантавана ва ўрочышча ляснога масіву Арэі на мяжы раёна (цяпер Казэлэцкі раён) Чарнігаўскай вобласці і раёна (зараз Браварскі раён) Кіеўскай вобласці.
У маі ва ўрочышчы Арэі на адным з астравоў група Гнедаша сустрэлася з партызанскім атрадам «Перамога» пад камандаваннем Сцяпана Яфімавіча Навуменкі. З таго часу і да верасня 1943 года група дзейнічала разам з партызанскім атрадам «Перамога» і ва ўзаемадзеянні з іншымі партызанскімі злучэннямі — атрадам імя Шчорса (камандзір ), атрадам «» (камандзір ), злучэннямі М. М. Таранушчанкі і К. А. Таранюка.
23 верасня 1943 года разведвальная група Гнедаша злучылася з войскамі Цэнтральнага фронту. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленую пры гэтым мужнасць ўсе разведчыкі групы былі ўдастоены урадавых узнагарод, а палітрук К. Гнедаш узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
В снежні 1943 на ўчастку група капітана Гнедаша паўторна была выведзена ў тыл праціўніка. Пераадолеўшы больш за 250 кіламетраў па маршруце , возера Чырвонае, Лунінец разведчыкі дабраліся ў цэнтральную частку Беларускага Палесся.
Група «Кіма» вяла разведку і дыверсійную працу у раёнах гарадоў Слуцк, Баранавічы, Кобрын, Асіповічы, Брэст — пушчаны пад адхон 21 эшалон з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, знішчана 10 параходаў і 14 барж. Групай рэгулярна перадаваліся камандаванню звесткі аб суперніку, што садзейнічала паспяховаму фарсіраванню рэк Дзясна і Дняпро, падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай наступальнай аперацыі.
19 чэрвеня 1944 года група разведчыкаў каля Слоніма была акружаная карнікамі. Не жадаючы здавацца ў палон, Гнедаш падарваў сябе гранатай.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёру Гнедашу Кузьме Савельевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Пахаваны ў Слоніме Гродзенскай вобласці.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна. Два ордэна Чырвонага Сцяга.
Памяць У горадзе Слоніме яго імем названая вуліца і пастаўлены помнік. На радзіме ўсталяваны бюст. На доме, дзе ён жыў, і будынку школы, дзе вучыўся — мемарыяльныя дошкі. У некалькіх населеных пунктах створаны музеі, прысвечаныя разведчыку.
Литература
Спасылкі
Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Самазабойцы