Бле́ўчыцы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.
Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1910 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў Блеўчыцы ўваходзілі ў калгас «Перамога», працавалі воўначоска, ветраны млын, кузня, малаказавод. У 1939—1954 гадах — цэнтр Быстрыцкага сельсавета, у 1954—1980 гадах — цэнтр Блеўчыцкага сельсавета.
Насельніцтва 1886 год — 80 двароў, 737 жыхароў 1909 год — 166 двароў, каля 1,1 тыс. жыхароў 1917 год — 195 двароў, 1189 жыхароў 1970 год — 245 двароў, 768 жыхароў 1997 год — 171 двор, 305 жыхароў
Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Вядомыя ўраджэнцы Арсеній Мікалаевіч Выскварка (нар. 1924) — Герой Сацыялістычнай Працы (1973). Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў (1910—1989), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944) — С. 422.. Васіль Андрэевіч Пінчук (1933—1998) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блеўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна