Жы́ліхава. Сустракаецца таксама варыянт Жы́лехава (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бучацінскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 32 км у напрамку на поўдзень ад горада Капыль, за 149 км ад Мінска, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. Па стане на 1997 год дзейнічалі ветэрынарны пункт, рамонтна-механічныя майстэрні, Дом культуры, бібліятэка, школа, аддзяленне сувязі, крама. У 1924—1962 гадах — цэнтр Жыліхаўскага сельсавета.
Насельніцтва 1886 год — 90 двароў, 781 жыхар 1909 год — 198 двароў, каля 1,2 тыс. жыхароў 1997 год — 240 двароў, 590 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бучацінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна