Вялі́кія Пру́сы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю спачатку Радзівілаў, потым Вітгенштэйнаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус пачатковай школы. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «КІМ», дзейнічала кузня. У верасні 1942 года Вялікія Прусы спаленыя гітлераўцамі, загублена 258 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска адбудавана занава. Да 23 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Цімкавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 28 мая 2013 года — у склад Вялікараёўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1909 год — 92 двары, каля 560 жыхароў 1941 год — 121 двор, 582 жыхары 1997 год — 79 двароў, 224 жыхары
Вядомыя асобы Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (1917—1962) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза — С. 432.. Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі (1913—1977) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна