Язэп Гапановіч (, в. Будслаў, Вілейскі павет — ) — беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.
Біяграфія Перад 1-ай сусветнай вайной выехаў у Варшаву, у 1912 быў членам Беларускага гуртка ў Варшаве. У пачатку 1920-х гг. дзеяч беларускай кааперацыі на Віленшчыне. 15 ліпеня 1925 стаў намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Варшаве. Быў уласнікам цагельні. Заснавальнік і старшыня Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве (1937—1939), аплочваў памешканне таварыства па вул. Свентакшыскай, 9-18. Дапамагаў незаможным беларускім студэнтам. Выдаў зборнік вершаў Станіслава Станкевіча «З майго ваконца» (Вільня, 1928). Дзеяч Беларускага камітэту ў Варшаве (1940—1944). Пасля 1956 удзельнічаў у працы Варшаўскага аддзелу Беларускага грамадска-культурнага таварыства, спяваў у хоры таварыства, але не быў яго членам.
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі