Саўко́ва. Сустракаецца таксама варыянт Саўко́ў, м. (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Доктаравіцкага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў, адносілася да Слуцкага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Іскра Ільіча», працавалі ветраны млын і кузня.

Насельніцтва 1926 год — 78 двароў, больш за 400 жыхароў 1997 год — 80 двароў, 158 жыхароў

Вядомыя асобы Валерый Уладзіміравіч Драко (нар. 1946) — беларускі педагог і палітык. Выдатнік народнай адукацыі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доктаравіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна