Тру́ханавічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Камунар», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын, воўначоска, маслазавод і кузня. У 1924—1962 гадах — цэнтр Труханавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. Да 27 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Грэскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 16 студзеня 1969 года — у склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1886 год — 52 двары, 460 жыхароў 1909 год — 112 двароў, 712 жыхароў 1997 год — 115 двароў, 195 жыхароў

Вядомыя асобы Аляксандр Іосіфавіч Скрыган (1905—1981) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук, прафесар. Ян Скрыган (1905—1992) — беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна