Жа́вулкі (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Алендскіх. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1920 годзе дзейнічала пачатковая школа. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвонаармеец», па стане на 1933 год працавалі 2 ветраныя млыны і кузня. У лютым 1943 года падчас карнай аперацыі «Erntefest» нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 121 двор і загубілі 512 жыхароў. У 1967 годзе на магіле ахвяр фашызму ўстаноўлены помнік.

Насельніцтва 1890 год — 90 двароў, каля 520 жыхароў 1941 год — 156 двароў, 785 жыхароў 1997 год — 47 двароў, 74 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі