Печура́ны (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пацейкаўскага сельсавета.
Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе дзейнічала земскае народнае вучылішча, якое потым атрымала статус пачатковай школы. У канцы 1920-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Колас», па стане на 1933 год працавалі ветраны млын і кузня. Да 24 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Бабаўнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16..
Насельніцтва 1909 год — 69 двароў, 810 жыхароў 1997 год — 73 двары, 142 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пацейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна