Ві́ленская белару́ская гімна́зія — адна з першых беларускіх сярэдніх школ у Вільні, якая дзейнічала ў 1919—1944 гадах.

У розны час тут працавалі Адам Станкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі, Антон Луцкевіч, Аркадзь Смоліч, Рыгор Шырма, Барыс Кіт, Антон Грыневіч, Язэп Драздовіч, Антон Неканда-Трэпка, Францішак Грышкевіч, Мікола Ільяшэвіч, Хведар Ільяшэвіч і іншыя навукоўцы, літаратары і педагогі. Гімназію скончылі або навучаліся паэты і пісьменнікі Наталля Арсеннева, Алесь Салагуб, Валянцін Таўлай, Кастусь Акула, мастак Раман Семашкевіч, навуковец і старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч, дырэктар БІНіМ у Нью-Ёрку Вітаўт Тумаш, гісторык Язэп Найдзюк, журналіст і педагог Янка Багдановіч, гісторык і выдавец Вацлаў Пануцэвіч, публіцыст і грамадскі дзеяч Лявон Луцкевіч.

Гісторыя

Заснаванне і станаўленне

Першыя беларускія школы ў Вільні адкрыліся яшчэ падчас нямецкай акупацыі ў 1915 годзе. Прыватная Віленская беларуская гімназія арганізавана 1 лютага 1919 года Іванам Луцкевічам. Першы дазвол выдалі акупацыйныя ўлады Нямецкай імперыі ў канцы 1918 года, потым ён пацверджаны літоўскімі ўладамі напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй на пачатку студзеня 1919 года. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 1 лютага 1919 года.

Гімназія размяшчалася ў так званых Базыльянскіх мурах (вуліца Вострабрамская, 9), буйнейшым беларускім асяродку ў Вільні (таксама там размяшчаліся дзве беларускія пачатковыя школы, Беларускі музей, Беларускае навуковае таварыства, Беларускі нацыянальны камітэт, Беларускія настаўніцкія курсы, Беларуская школьная рада Віленшчыны, Духоўная семінарыя і царква Святой Тройцы). Навучальная ўстанова была 8-класнай гуманістычнага тыпу, сумеснай для хлопчыкаў і дзяўчынак. Ад пачатку працавалі 18 настаўнікаў і навучаліся 387 вучняў.

Беларускай мовай спачатку выкладалі ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старэйшыя вучні вучыліся на рускай мове, выключэннем былі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі. З 1924 года ўсе дысцыпліны пачалі выкладаць беларускай мовай. У першыя гады пры гімназіі дзейнічаў прытулак для дзяцей-сірот з Вільні, Ашмяншчыны, Гродзеншчыны, Навагрудчыны, заснаваны ксяндзом Адамам Станкевічам, і настаўніцкія курсы.

Першы выпуск адбыўся 14 чэрвеня 1921 года. Гімназію скончылі 15 беларусаў, сярод іх — паэтка Наталля Арсеннева, будучыя грамадскія дзеячы Адольф Клімовіч, Ігнат Дварчанін, Ян Станкевіч, і 25 асоб іншых нацыянальнасцей. У 1922 годзе гімназію паспяхова скончылі 36 вучняў.

Дзейнасць у міжваеннай Польшчы

Працяглы час гімназія была прыватнай і фінансавалася грамадскімі арганізацыямі, сярод іх Школьнай радай у Вільні, Таварыствам беларускай школы і бацькоўскім камітэтам. Афіцыйна называлася «Віленская беларуская гімназія камітэту бацькоў» () і мела рэгістрацыйны нумар 12. Частку вучняў з незаможных сем’яў вызвалялі ад аплаты за навучанне. Для фінансавай падтрымкі бедных навучэнцаў грамадскасць перыядычна ладзіла дабрачынныя мерапрыемствы. Напрыклад, 27 студзеня 1923 года ў памяшканні гімназіі адбылася спецыяльная вечарына са спектаклем і выступам хору, сродкі ад якой пайшлі на карысць незаможных вучняў.

У лістападзе 1922 года ў сувязі з абраннем дырэктара гімназіі Браніслаў арашкевіча паслом у польскі Сойм, выкананне яго абавязкаў было ўскладзена на педагога Антона Неканда-Трэпку. На пасяджэнні педагагічнай рады 26 лістапада 1922 года Тарашкевіч і былы дырэктар Міхаіл Кахановіч выказалі жаданне афіцыйна пакінуць свае пасады ва ўстанове з 1 снежня 1922 года.

У снежні 1922 года ўстанову наведаў праваслаўны мітрапаліт Юрый (Ярашэўскі), які звярнуўся да навучэнцаў і выкладчыкаў з прывітальным словам на беларускай мове, падкрэсліўшы важнасць нацыянальнай асветы. У гэты ж перыяд установа актыўна запрашала новых педагогаў: паланіста Зянкевіча, гісторыка Снежынскага, выкладчыка царкоўнаславянскай мовы архімандрыта Піліпа (Марозава), выкладчыка нямецкай мовы Аляксандра Міхалевіча.

Гімназія працавала нягледзячы на перашкоды з боку польскіх уладаў і некалькі разоў мяняла юрыдычны статус. Паводле справаздач польскай палітычнай паліцыі (1924), улады падазравалі, што гімназія выхоўвае «ворагаў Польшчы і прыхільнікаў бальшавізму». Першым дырэктарам быў Міхаіл Кахановіч, які ў 1923 годзе праз канфлікт пакінуў пасаду. З 1924 года дырэктарам стаў Радаслаў Астроўскі.

З 1932 года ў выніку ўзмацнення ціску з боку польскага ўрада гімназія была адзяржаўлена і атрымала статус беларускага філіяла пры польскай . У 1937—1939 гадах яна размяшчалася ў будынку насупраць касцёла Святога Духа на вуліцы Дамініканскай (цяпер Dominikonu g., 3-5).

Умовы навучання і грамадскае жыццё

Інтэрнат беларускай гімназіі ў другой палове 1930-х гадоў знаходзіўся ў трохпавярховым доме на вуліцы Вялікай (цяпер Didzioji g., 30) каля касцёла Святога Казіміра. Сталовая працавала ў асобным будынку на вуліцы Святой Ганны. Праваслаўныя вучні гімназіі з канца 1920-х гадоў слухалі казані па-беларуску ў Пятніцкай царкве.

Апроч адукацыі, у гімназіі праводзілася рознабаковае культурнае навучанне. У школе працавалі: літаратурны і драматычны гурткі (з навучэнцаў складалася Беларуская драматычная майстроўня, якая афіцыйна базіравалася ў тым жа будынку ў Базыльянскіх мурах); мастацкая студыя пад кіраўніцтвам Язэпа Драздовіча; гурток лацінскай мовы пад кіраўніцтвам Мікалая Красінскага і гурток геаграфіі пад кіраўніцтвам Ігната Канчэўскага; духавы аркестр на 20 інструментаў і хор (у розныя гады ім кіравалі Язэп Шнаркевіч і Рыгор Шырма). Таксама ў гімназіі існавала ўласная скаўцкая арганізацыя (заснавана ў 1922 годзе), вучнёўскі кааператыў. Навучэнцы самастойна выдавалі друкаваныя і рукапісныя часопісы. Віленская беларуская гімназія адрознівалася талерантнасцю: апроч беларусаў, там вучыліся яўрэі, палякі, рускія і латышы.

Перыяд Другой сусветнай вайны і закрыццё Пасля заняцця Вільні Чырвонай Арміяй у верасні 1939 года дырэктар Васіль Кавалевіч быў звольнены, а яго намеснікам стаў Барыс Кіт. Калі ў кастрычніку 1939 года Вільня была перададзена Літве, гімназія перажыла крызіс. Каля 80 % вучняў і частка настаўнікаў пакінулі горад і з’ехалі ў БССР (пераважна ў Навагрудак). З-за рэзкага скарачэння колькасці навучэнцаў літоўскія ўлады панізілі статус установы да прагімназіі. Новым дырэктарам стаў ксёндз Адам Станкевіч.

Установа працягвала дзейнічаць ва ўмовах нямецкай акупацыі. Яна была канчаткова закрыта ў чэрвені 1944 года перад аднаўленнем у горадзе савецкай улады.

Пераемнасць і сучаснасць У верасні 1994 года намаганнямі віленскіх беларусаў гімназія была адноўлена ў выглядзе сярэдняй школы № 15 з беларускай мовай навучання. Пазней яна была перайменавана ў сярэднюю школу імя Францыска Скарыны. 15 лютага 2013 года мэрыя Вільні надала школе статус гімназіі (Віленская гімназія імя Францыска Скарыны). Штогод 1 лютага ў ёй адзначаецца гістарычны Дзень гімназіі.

Некаторыя супрацоўнікі

Некаторыя вучні

Акінчыц Кастусь Алексяюк Валяр’ян (вып. 1921) Арсеннева Наталля (вып. 1921) Арэнь СлаваУ 1931 пасля ліквідацыі Клецкай беларускай гімназіі (дзе яго бацька быў настаўнікам) пачаў вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі. Арыштаваны польскі ўладамі, пасля выхаду на волю нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны. Астроўскі Г. Бабровіч Лявон Багдановіч Янка (вып. 1927) Бакач ПётрТуронак Ю. Беларуская кніга пад… Белакоз ВераНалежала да арганізацыі «Жыве Беларусь!» Будзька ІрэнаДачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. Перад 2-ой сусветнай вайной выйшла замуж за Вацлава Пануцэвіча. У 1939—1941 разам з мужам працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. Была настаўніцай прыродазнаўства ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Германіі. Жыве ў ЗША. Будзька ЛюдвікаДачка Эдварда Будзькі. Выпускніца Віленскага ўніверсітэта. У 1939—1941 працавала настаўніцай у Будславе. Пасля 2-ой сусветнай вайны ў эміграцыі. У 1950-я выйшла замуж за Антона Бяленіса. Жыла ў ЗША. Супрацоўнічала з газетай «Беларус». Будзька Часлаў Быхавец Аркадзь Васілевіч ЧаслаўПаходзіў з Будслава. У 1939 рэпрэсіраваны савецкай дзяржбяспекай. Васілеўскі МіколаСерпухов… С. 33. Васілёк М. Вітушка Міхал (вып. 1930) Войцік (Луцкевіч) ГалінаДачка Зоські Верас Воўк-Левановіч АўгінняЭмігравала ў Аўстралію Гаўрыловіч Кіра Галяк Леанід (вып. 1930) Грузд ВасільНе скончыў навучання, нелегальна перайшоў у СССР, рэпрэсіраваны Грышкевіч ФранцішакМаракоў РЛ (вып. 1926) Дасюкевіч Адам Дварчанін Ігнат (экстэрн. 1921) Дурэйка МацейЖаўнер Арміі Андэрса, жыў у Вялікабрытаніі Дыліс АрнольдШутовіч Я. Успаміны пра …Серпухов… С. 30 Дыліс Аўген Дыліс Павел Жамойціна Людміла (вып. 1937)Сястра Я. Жамойціна. Нар. 9.6.1915 у сялянскай сям’і ў в. Клімавічы, на Лідчыне. Скончыла педагагічны інстытут (1939). У 1939—1941 гадах працавала ў Лідскай беларускай дзесяцігодцы, у тым часе выйшла замуж. З 1941—1943 кіравала Самашкскай беларускай пачатковай школай. У 1943 годзе выехала ў Вільню. З 1946 года жыла ў Польшчы ў Любліне, з 1956 года — у Варшаве. Працавала настаўніцай рускай мовы ў ліцэі імя Ю. Славацкага. Пам. 3.1.1986. Жук-Грышкевіч Вінцэнт (вып. 1922) Жук-Грышкевіч Раіса Жыткевіч Аляксандр (Шура) Жэдзік ЯнкаПад акупацыяй кіраваў школай у Пружанах. Забельская Гелена Залкінд Эма Зарэцкі Лейзар (вып.1923) Іверс Анатоль (Міско Іван)Чыгрын С. Не пыталі, ці зжата, ці скошана… // Ніва № 4 (2280), 23 студз. 2000. (1926—1928) Ілляшэвіч Мікола (вып. 1923) Ілляшэвіч Хведар Кабак Антон Кабушка Уладзімір Каверда Барыс Казлова Дуся1 Казлоўскі Леанард/Леў (вып.1923) Каляўр (Калаўр) Уладзімір (памёр у снежні 1922 года, быўшы вучнем 8-га класа)Серпухов… С. 31. Каліцкі Язэп Калодка Аляксандр (1926—1927) Канапацкі МацейСын Гасана Канапацкага Канцылярчык Міхаіл Кароль УсеваладНар. 18.10.1919 у в. Старое Сяло на Міншчыне. Палітычна-грамадскі дзеяч. У 1928—1929 вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі. З 1929 вучань Віленскай беларускай гімназіі (скончыў 1936). Пасля студэнт медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Быў апошнім кіраўніком Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 арыштаваны НКУС, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Памёр у пач. кастрычніка 1984 у Баранавічах. (вып. 1936) Карпюк Ганна Касяк ІванМаракоў РЛ. Касяк КанстанцінПаводле адных звестках, расстраляны немцамі ў 1943 на даносе, па другіх — палякамі ў 1944 (Коўш С.), паводле трэціх — пасля 2-ой сусветнай вайны жыў у Вілейцы і быў рэпрэсіраваны. Катковіч Анеля Клімовіч Адольф Корж Уладзімір (вып. 1922) Коўш Святаслаў (вып. 1934) Крако Вольга Кубаў Лабко Уладзімір Ліхадзіеўская Ганна (вып.1922) Луцкевіч ЛявонНар. 1922. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны, быў у батальёне «Дальвіц», арыштаваны ў Польшчы (1945), праходзіў па працэсе над кіраўнікамі БНП («справа 6-ці», Мінск, 1946), пасля лагераў жыў у Вільні. Пам. 1997. Луцкевіч Юрый (Юрка) Лябецкі Аляксандр Ляўковіч Ніна Малюк Анастасія Мароз ВольгаНаша слова, 1991, № 22, 17-23 ліпеня. Марціновіч (Спорык) Леаніла Марціновіч Ніна Марцінчык Люба Махляр Барыс Мацвеева Таццяна Мінкевіч Мікалай Мінкевіч Міхаіл (вып. 1937) Мілер Альберт (вып. 1930) Міско ЯкубМаракоў Л. Міско Якуб Герасімавіч // Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2. (1925—1928) Міхалевіч ГаляБацька — настаўнік гімназіі Аляксандр Міхалевіч Міхалевіч Наталля Міцька Аркадзь (вып.1923) Мядзейка Нікандар Мядзёлка Герэкнар. 1917. Навучаўся адзін год. Скончыў чыгуначную школу ў Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы, працаваў на «Pafawag» (фабрыка чыгуначных вагонаў) ва Уроцлаве. Памёр 1968, Уроцлаў. Мядзёлка Чэсьнар. 1911. Навучаўся адзін год. Перад 2-ой сусветнай вайной працаваў бухгалтэрам у Лунінцы. Пасля вайны жыў у Польшчы. Памёр у 1995, Длугалэнцы каля Уроцлава. Мядоўскі Станіслаў Найдзюк Часлаў Найдзюк Язэп Насекайла Яўген Неканда-Трэпка КазімірСын Антона Падабед РаісаКоўш, С. Мае ўспаміны… Падагель Патаповіч Іван (вып. 1931)