Слабада́-Ку́чынка. Сустракаецца таксама варыянт Слабада́-Ку́чанка, Слабада́-Кучы́нка (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слабада-Кучынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 14 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Капыль, за 108 км ад Мінска, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы, на аўтамабільнай дарозе , каля дарогі . Праз вёску цячэ рака Выня.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Пукаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У пачатку 1930-х гадоў вёска ўваходзіла ў калгас «Зара свабоды», працавалі 2 ветраныя млыны, маслазавод і кузня.

Насельніцтва 1886 год — 53 двары, 592 жыхары 1909 год — 121 двор, 693 жыхары 1997 год — 200 двароў, 539 жыхароў 2001 год — 193 двары, 502 жыхары

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Канстанцін Навумавіч Длугашэўскі (1905—1982) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарвыканкама.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Слабада-Кучынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна