Крысціян Маджа (; нар. , Мантэк’я-Маджорэ, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2008—2014). Акрамя пазіцыі абаронцы таксама часам гуляў і як паўабаронца.

Клубная кар’ера

«Вічэнца» Крысціян Маджа з’яўляецца выхаванцам клуба «Вічэнца». У сезоне 2000/01 ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клуба. 1 кастрычніка 2000 года Крысціян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Мілана», у якім яго клуб атрымаў паражэнне з лікам 0:2. Усяго ў першым сезоне ён правёў 6 гульняў. Пасля вылету клуба ў Серыю B, Маджа стаў іграком асновы каманды, правёўшы ў сезоне 2001/02 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клуб у браму «Напалі», тым самым прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 2:1. Аднак у наступным сезоне Маджа страціў месца ў складзе і правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.

«Фіярэнціна» У ліпені 2003 года Маджа перайшоў у склад «Фіярэнціны», дзе стаў іграком асновы. У гэтым клубе яго выкарыстоўвалі на пазіцыі латэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сезоне 2004/05 Маджа страціў месца ў стартавым складзе клуба, правёўшы ў Серыі A толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клуб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад вылету ў Серыю B.

«Сампдорыя» У ліпені 2006 года Маджа, на правах арэнды, перайшоў у «Сампдорыю» з правам выкупу. Пасля ўдалага сезона, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клуб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнер каманды, Вальтэр Мадзары, у сезоне 2007/08 пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясціўся ў паўабарону. Змена пазіцыі дапамагла Крысціяну часцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Серыі A і гол у Кубку Інтэртота.

«Напалі» 11 чэрвеня 2008 года Маджа быў набыты клубам «Напалі», які заплаціў за трансфер хаўбека 8 млн еўраIl Napoli ha acquistato Christian Maggio . Napoli. Пакінуў неапалітанскі клуб па заканчэнні сезону 2017/18.

Апошнія гады У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з клубам Серыі B «Беневента» і па выніках сезона 2019/20 дапамог яму выйсці ў Серыю A. У лютым 2021 года перайшоў у «Лечэ», дзе гуляў да канца сезона 2020/21.

У лютым 2022 года вярнуўся ў «Вічэнцу», а па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера У 2008 годзе Крысціян упершыню быў выкліканы Раберта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Еўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараванне«Continuano i musi lunghi per le mancate convocazioni in Azzurro. Ora tocca a Maggio: „Non ci speravo, ma ci sono rimasto male“» . 5 кастрычніка 2008 года ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету, аднак на поле не выйшаў. 19 лістапада 2008 года Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.

Дасягненні Напалі Уладальнік Кубка Італіі: 2012

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вічэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Трэвіза Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі Катэгорыя:Ігракі ФК Беневента Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ