Бабары́ка. Сустракаецца таксама варыянт Бабары́кі, мн. (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

Гісторыя Паводле падання паселішча заснавалі стараверы, выхадцы з Расіі. Першапачатковая назва «Адамаўка», размяшчалася каля мястэчка Халопенічы. Але калі Халопеніцкі маёнтак выкупіў пан Халецкі, стараверы перасяліліся на новае месца. Паводле пісьмовых звестак вядома з канца XIX стагоддзя. У 1909 годзе вёска Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, 20 двароў, 117 жыхароў. У 1917 годзе 40 двароў, 206 жыхароў.

З 1924 года ў складзе Халопеніцкага, з 1931 года — Крупскага, з 1935 года — Халопеніцкага, з 1960 года — Крупскага раёнаў Мінскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы стварылі калгас «Шлях сацыялізму». У 1941 годзе ў вёсцы 32 двары, 120 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 6 чалавек. Пасля вайны адноўлена, у складзе саўгаса, потым — калгаса «Халопенічы». На 1 студзеня 1998 года — 18 гаспадарак, 33 жыхарыПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..

Спасылкі

Катэгорыя:Халопеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна