Про́шыка. Сустракаецца таксама варыянт Про́шыца (, ) — вёска ў Беларусі, у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 20 км у напрамку на поўнач ад горада Крупкі, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, за 141 км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Крупкі—Халопенічы. За 0,1Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км на поўнач ад вёскі — возера Сялява і вусце ракі Высокая.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 годзе як вёска Пярошыцы/Пярошык/Пярэшыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 423. Вядома з сярэдзіны XVIII стагоддзя як уласнасць паноў Сапегаў. У 1772 годзе вёска знаходзілася ў закладзе ў Салагуба, дзейнічала царква. У 1778 годзе А. Сапега прадаў яе Томашу Гзоўскаму. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошанаяНГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года..

З 1875 года дзейнічала сукнавальня двараніна Э. Шалкоўскага, здавалася ў арэнду. У 1881 годзе прадпрыемстве працаваў 1 чалавек, валавы даход складаў 140 рублёў. З 1892 года працаваў мукамольны млын М. Трафімава, на якім у 1895 годзе працавалі 2 чалавекі. У 1897 годзе — засценак Лісічанскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, дзейнічалі паравы млын і царква.

З 1924 года ў Чарэйскім, Халопеніцкім, з 1931 года — Крупскім раёнах. У 1930-я гады створаны калгас.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 чалавек. На ўшанаванне памяці 95 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1963 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам

Пасля вайны калгас адноўлены, з 1957 года вёска ў складзе ўзбуйненага саўгаса «40 год Кастрычніка». З 26 ліпеня 1966 года па наш час цэнтр Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., за выключэннем кароткага перыяду ў 2013 годзеРешение Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143 О переносе административного центра Октябрьского сельсовета в агрогородок Колодница Решение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 164 О признании утратившим силу решения Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143. На 1 студзеня 1998 года працавалі клуб, бібліятэка, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, крамаПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..

Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1772 год — 12 двароў; 1778 год — 6 двароў. XIX стагоддзе: 1897 год — 14 двароў, 86 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 год — 20 двароў, 119 жыхароў; 1998 год — 68 гаспадарак, 182 жыхары; 2000 год — 185 жыхароў, 69 двароў.

Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Унсовіч (нар. 1970) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Літаратура

Ліст карты N-35-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна