Аляксандр Георгіевіч (Алесь Юр’еўГесь, А. Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцьця 1920-х гадоў / Аляксандра Гесь // Спадчына. — 2001. — № 3. — С. 3—49. — С. 44. — ISSN 0236-1019.) Аніхо́ўскі (, в. Старыца, Слуцкі павет — пасля 1956) — педагог, дацэнт.
Скончыў Слуцкія настаўніцкія курсы беларусазнаўства (1920). Член беларускага культурна-асветнага гуртка «Зарніца». У 1915—1924 працаваў настаўнікам на Случчыне, затым загадчыкам акруговых аддзелаў палітасветы і народнай асветы ў Клімавічах. У 1927 скончыў педагагічны факультэт БДУ. У 1927—1930 інспектар педагагічных тэхнікумаў Наркамасветы БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 13 ліпеня 1930, праходзіў па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Пакаранне адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобласці. З 1934 жыў у Вятцы. Працаваў эканамістам на заводзе безалкагольных напояў. Паўторна арыштаваны ў пачатку жніўні 1935 за адказ ад супрацоўніцтва з НКУС; сасланы на 5 гадоў у Іванава. Зноў арыштаваны 31 ліпеня 1943. Ваенным трыбуналам войск НКУС па Іванаўскай вобласці 14 кастрычніка 1943 асуджаны на 10 гадоў лагераў. З 1956 жыў у Іванава-Вазнясенску, працаваў эканамістам на мэблевым камбінаце. Рэабілітаваны па першай справе (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 15 лістапада 1957, па другой справе — 15 кастрычніка 1956, а таксама Пракуратурай Іванаўскай вобласці 27 лютага 2007.
Літаратура
НАРБ, ІКР
Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн., 2000. Илькевич Н. Адам Бабарека: арест, лагерь, смерть. — Смоленск, 1999. Міхнюк У. «Забраны ў астрог мы з забранага краю» // Полымя. — 1999. — № 5.
Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»