Баро́к (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Гісторыя Вядома з 1835 года, уласнасць Міхаіла Міхайлавіча Каралько. У канцы XIX стагоддзя дзейнічала карчма, сукнавальня, 2 вадзяныя млыны.

З 1924 года вёска Нацкага сельсавета Крупскага раёна Аршанскай акругі, з 1928 года — Мінскай вобласці. У 1929 годзе жыхары вёсак Барок, Кладзі і Нача аб’ядналіся ў калгас «Новая Нача». У 1941 годзе ў вёсцы 13 двароў, 66 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 чалавекі. У 1950 годзе вёска ў складзе калгаса «Камунар». На 1 студзеня 1998 года 9 гаспадарак, 18 жыхароўПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..

Спасылкі

Катэгорыя:Хацюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна