Свіры́даўка (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.
На старых Свірыдаўскіх могілках захаваліся ўніяцкія надмагіллі XVIII ст., у тым ліку два датаваныя 1702 і 1760 гадамі, з даволі складанымі формамі інскрыпцыі. Магчыма, складальнікам надпісаў, прынамсі, двух пазнейшых, быў уніяцкі святар, які імкнуўся перадаць іх паводле правілаў стараславянскай мовы.
Да 4 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Стараслабодскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046)..
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ухвальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна