Бе́лае (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.

Гісторыя Заснавана ў 1777 годзе як частка маёнтка Халопенічы, уласнасць Храптовіча, 1 двор. У 1795 годзе — 7 двароў, 50 жыхароў. У 1897 годзе ўласнасць У. А. Беземена, 26 двароў, 190 жыхароў, у Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні.

З 1924 года ў Хацюхоўскім сельсавеце Халопеніцкага раёна, з 1931 года Крупскага, з 1935 года Халопеніцкага, з 20 студзеня 1960 года — Крупскага раёнаў Мінскай вобласці. У 1930 годзе ў вёсцы быў арганізаваны калгас «Новае жыццё». У 1941 годзе — 76 двароў, 216 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 15 чалавек. Пасля вайны адноўлена. З 1960 года ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік». На 1 студзеня 1998 года — 21 гаспадарка, 40 жыхароў. У вёсцы размешчана малочнатаварная ферма.

Вядомыя асобы Уладзімір Васільевіч Кавалёнак (нар. 1942) — савецкі і беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Спасылкі

Катэгорыя:Хацюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна