Чырво́ная Зара́. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Зара́ (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 36 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска, за 75 кіламетраў ад Мінска.

Гісторыя Населены пункт створаны ў 1920 годзе. З 20 жніўня 1924 года знаходзіўся ў Акалоўскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце забіты 4 вяскоўцы, яшчэ 7 загінулі ў партызанскай барацьбе. Населены пункт часткова спалены (4 двары), 8 жыхароў вывезены ў Германію. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года.

Насельніцтва 1926 год — 14 двароў, 66 жыхароў 1941 год — 13 двароў, 78 жыхароў 1969 год — 31 двор, 95 жыхароў 2010 год — 20 гаспадарак, 41 жыхар

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акалоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна