Вялі́кія Няста́навічы. Сустракаецца таксама варыянт Вялі́кія Міста́навічы (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавета.

Назва У літоўскіх Салечніках пад 1725 г. засведчаная літоўская форма дзявочага прозвішча "Niestonaycia". З-пад Вільні было Нестановіч. Прозвішча Нестан фіксавалася і ў каталіцкім асяродку ў надбярэзінскіх Чыркавічах.https://www.epaveldas.lt/preview?id=1317%2F1%2F11 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-D9HV-Y?i=61&cc=4158550 https://www.epaveldas.lt/preview?id=1349%2F1%2F11

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 45 км ад Лагойска, за 86 км ад Мінска, за 59 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае У XVI стагоддзі Нястанавічы (Нястанішкі) упамінаюцца як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Менскім паве­це і ваяводстве. У 1567 годзе вёска ўпамінаецца ў пoпice войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая улас­насць. У 1594 г.ўпамінаецца вадзяны млын на р. Горбаўка. У другой палове XVIII стагоддзя сяло, уласнасць дамініканскага касцёла.

У складзе Расійскай імперыі У XIX стагоддзі маёнтак, які складаўся з фальваркаў Нястанавічы, Белае і вёскі Прагой, належаў памешчыкам Асцімскім. Паводле рэвізіі 1816 года вёска ўласнасць Б. Асцімскага. Паводле інвентара 1846 года вёска, 21 двор, 256 жыхароў, уласнасць Асцімскіх, якім належалі 959 дзесяцін зямлі і 281 сялянская душа. У маёнтку меўся вадзяны млын і бровар. У 1870 годзе вёска, 92 сялянскія душы мужчынскага по­лу, цэнтр маёнтка Нястанавічы, уласнасць Рудольфа Асцімскага ў Плешчаніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе ў вёсцы 32 двары, 191 жыхар, адчынена народнае вучылішча, у 1913 годзе для яго пабудаваны ўласны будынак.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Нястанавічы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года Мінскай вобласці.

На базе народнага вучылішча створана школа, у 1923 годзе ў ёй дзейнічаў драматычны гурток. У 1924 годзе ў школе вучыліся 179 дзяцей з 5 навакольных населеных пунктаў. У 1926 годзе 64 двары, 301 жыхар. Быў створаны калгас «Парыжская камуна».

У Другую сусветную вайну гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 11 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленне вёскі ў 1944 годзе загінулі 13 савецкіх воінаў.

З 16 ліпеня 1954 года ў выніку аб’яднання Завішынскага і Запольскага сельсаветаў вёска стала цэнтрам Нястанавіцкага сельсавета, з 25 снежня 1962 года ў Лагойскім раёне. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтр в. Малыя Нястанавічы). У 1989 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы.

28 мая 2013 года Нястанавіцкі сельсавет быў скасаваны, і вёска ўвайшла ў склад Крайскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1559 год — у вёсцы 36 дымоў, 27 служб, 41 селянін, з якіх 19 былі отчычы і 22 вольныя. 1594 год — у сяле 147 сялян. 1799 год — у вёсцы 14 двароў, 73 жыхары 1833 год — у вёсцы 106 рэвізскіх сялянскіх душ, у маёнтку 308 рэвізскіх сялянскіх душ. 1886 год — 25 двароў, 134 жыхары. 1816 год — у вёсцы 78 душ мужчынскага полу 1941 год — 57 двароў, 187 жыхароў. 1969 год — 61 двор, 197 жыхароў. 1996 год — 102 жыхары, 52 двары. 1 студзеня 2003 год — 40 двароў, 81 жы­хар.

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну. Царква Святога апостала Іаана Багаслова

Літаратура  — С. 388.

Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. — С. 412

Спасылкі

Катэгорыя:Крайскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна