Рачэ́нь (, ) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета. Цэнтр Рачэнскага сельсавета.
Геаграфія
За 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 40 (30) км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы—Баранавічы, за 167 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань—Старобін.
Гісторыя Вядома з 1566 года як сяло ў Слуцкім княстве Алелькавічаў у маёнтку Ярэмічы, 46 валок зямлі. З 1589 года ўласнасць купцоў Тышэвічаў, з 1621 — Радзівілаў.
З 1795 года вёска Рэчын у Забалоцкай воласці Бабруйскага павета, карчма. У 1834 годзе вёска ў маёнтку Засмужжа, уласнасць князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1846 годзе 213 моргаў зямлі. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1883 годзе 52 двары. Паводле перапісу 1897 года, 114 двароў, хлебазапасны магазін, піцейны дом, школа (станам на 1890 год навучалася 8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). У 1908 годзе 176 двароў, земскае народнае вучылішча (з 1911).
З 20.08.1924 года цэнтр сельсавета Любанскага раёна Слуцкай акругі, школа (2 арэндныя будынкі, 2 настаўнікі, 116 вучняў).
У 1931 годзе мелася тэлефонная сувязь, дзейнічалі хата-чытальня, гурток ваенных ведаў. У 1932 г. створаны калгас «Пралетарый», які ў 1935 годзе меў паравы млын, ваўначоску, кузню.
У Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З лістапада 1941 года ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону, працаваў сельсавет. Вызвалена 30.06.1944 г.
У 1960 годзе вёска, цэнтр калгаса Суворава. У 1980-я гады калгас меў 3959 га сельгасугоддзяў, 43 трактары, 25 аўтамашын, 14 камбайнаў. Працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, ветучастак, аптэка, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 магазіны, аддзяленне сувязі.
15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлак ГлінішчаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)..
З 2008 года аграгарадок.
У 2009 года цэнтр СВК «Рачэнь». Працуюць агульнаадукацыйная сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 4 магазіны. Помнік воінам і партызанам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне.
У складзе сельсавета 9 вёсак, 23 пасёлкі і 1 хутар.
Насельніцтва 1566 год — 46 валок 1795 год — 192 чалавекі 1816 год — 96 душ 1834 год — 49 рэвізскіх душ 1844 год — 180 рэвізскіх душ 1846 год — 44 двары, 123 чалавекі 1870 год — 52 двары 1897 год — 114 двароў, 889 чалавек 1908 год — 176 двароў, 1141 чалавек 1924 год — 213 двароў, 1145 чалавек 1960 год — 789 чалавек 1997 год — 300 гаспадарак, 861 чалавек 2001 год — 780 жыхароў, 289 двароў. 2009 год — 276 гаспадарак, 738 чалавек
Вядомыя асобы Леанід Васілевіч Кукраш (1938—2023) — беларускі навуковец у галіне раслінаводства і селекцыі Сямён Барысавіч Шапіра (нар. 1961) — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2008—2010), старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (з 2010)
Помнікі гісторыі і культуры Паблізу вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, якія сведчаць пра засяленне гэтай тэрыторыі ў далёкім мінулым. — Помнік савецкім воінам і партызанам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рачэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна