Пекары́ (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 31 км на паўднёвы захад ад Маладзечна, 109 км ад Мінска.
Гісторыя У XIX ст. вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Расійскай імперыі, уласнасць памешчыцы Лакуцоўскай. У 1866 годзе ў вёсцы 27 рэвізскіх душ, у Шыпуліцкай сельскай грамадзе. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 79 жыхароў. У пач. XX ст. вёска, 68 дзесяцін зямлі, у Палачанскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак памешчыка Пакроўскага, які меў тут 53 дзесяцін зямлі.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. З 1920 года ў Сярэдняй Літве.
З 1922 года ў складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, 17 двароў, 117 жыхароў. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Соўлаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, загінула 15 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 г. цэнтр Пякарскага сельсавета, які 11 верасня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзілаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1969 г. 100 жыхароў. У вёсцы размяшчалася цэнтральная сядзіба калгаса «Кастрычнік».
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 г. 65 гаспадарак. У 2011 г. 2 магазіны, базавая школа, дзіцячы сад, камбінат бытавога абслугоўвання, клуб.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзілаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна