Парадо́ўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 67 км ад Мінска.
Гісторыя За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана гарадзішча, што сведчыць аб засяленні гэтых мясцін у старажытнасці. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі (VII ст. да н.э. — IV ст. н.э.). Асобныя знаходкі даюць падставу меркаваць, што жыццё тут працягвалася і ў 3-й чвэрці I тысячагоддзя н.э.
У пісьмовых крыніцах вёска згадваецца як засценак у Красненскіх воласці і старастве ВКЛ. У 1765 г. дзяржаўная ўласнасць у арэндзе М. Лапарэвіча.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска і фальварак, казённая ўласнасць у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1801 г. здадзена ў арэнду тайнаму саветніку Рожарсану. У вёсцы апрача прыгонных сялян жыла ваколічная шляхта. У 2-й пал. XIX ст. вёска ў складзе маёнткаў Парадоўшчына і Краснаселле. У 1857 г. ў вёсцы 28 сялянскіх душ. Маёнтак Парадоўшчына — уласнасць памешчыка Ігнація Карпіцкага, якому належала 24 душы прыгонных сялян, 4 прыгонныя селяніны вёскі адносіліся да казённага Краснасельскага маёнтка. У 1897 годзе вёска (9 двароў, 56 жыхароў), 2 засценкі (2 двары, 17 жыхароў), пасёлак (1 двор, 2 жыхары), фальварак (З двары, 22 жыхары), у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1909 годзе ў вёсцы 65 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.. У 1921 годзе — 104 жыхары, 28 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. У 1931 годзе — 110 жыхароў, 22 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27.
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 43 двары, 169 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія 24 снежня 1943 года спалілі 7 двароў і загубілі 35 жыхароў, 6 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. 9 вяскоўцаў загінула на фронце, 1 — у партызанскай барацьбе.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. У 1969 г. 130 жыхароў. У 1982 г. за 0,8 км на поўнач ад вёскі, у полі, на магіле ахвяр фашызму пастаўлена стэла.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна