Сы́чавічы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як сяло ў Менскім ваяводстве ВКЛ. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык падараваў некалькі сялян гэтага сяла Радашковіцкаму касцёлу. У 1755 годзе ўласнасць мінскага ваяводы Антоні Тызенгаўза, затым — Тышкевічаў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1799 годзе 23 двары, 157 жыхароў. З 1843 годзе ў Віленскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1861 годзе ў вёсцы 108 рэвізскіх душ. У 1873 г. вёска ў Путнікаўскай сельскай грамадзе. У 1897 г. вёска Сыцэвічы (яна ж Сычэвічы), 59 двароў, 386 жыхароў, хлебазапасны магазін, млын, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1909 годзе 26 двароў 395 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Радашковіцкай гміны Вілейскага, з 1927 г. Маладзечанскага паветаў Віленскага ваяводства, 75 двароў, 443 жыхары.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года цэнтр Сычавіцкага сельсавета.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 93 двары, 509 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У лютым 1943 г. акупанты сагналі ў хату П. Забаронка 86 жыхароў і спалілі іх, а таксама вёску, 16 вяскоўцаў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска аднавілася. У 1968 г. на магіле ахвяр, якіх загубілі карнікі, пастаўлены абеліск.
У 1969 годзе ў вёсцы 125 двароў, 417 жыхароў. 20 студзеня 1973 года сельсавет перайменаваны ў Граніцкі.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Граніцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва
Вядомыя асобы Мікола Абрамчык (1903—1970) — Прэзідэнт Рады БНР.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна