Ракуцёўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Месціцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.

Назва Літоўскі баярын Рэкуць згадваецца ў 1384 г. сярод верных Вітаўту баяраў. Яго сын Пётр Воўчка быў у асяроддзі Ягалы падчас Грунвальдскай бітвы.Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 248, 259.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома як прыватная ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікім Княстве Літоўскім. У 1765 годзе вёска, 4 двары, уласнасць пана Валадзьковіча.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Іўкі, Ракуцёўшчына і частка вёскі Касцюшкі. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Шыманскаму. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 81 жыхар; непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак, 1 двор, 17 жыхароў.

У пачатку XX стагоддзя вёска, 117 дзесяцін зямлі, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыцы Шыманскай, якая мела тут 150 дзесяцін зямлі.

У 1911 годе ў фальварку жыў і працаваў амаль два летнія месяцы беларускі паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры Максім Багдановіч.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 5 двароў і загубілі 3 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, адкуль вярнулася 5 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 10 — у партызанскай барацьбе.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мясоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.. Землі знаходзіліся ў калгасе «Краснае».

З 1991 года вёска ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. У 1994 годзе створаны філіял музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына».

Насельніцтва 1909 год — 110 жыхароў, 7 двароў. 1921 год — 130 жыхароў, 20 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 118 жыхароў, 23 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1941 год — 130 жыхароў, 35 двароў. 1969 год — 214 жыхароў, 43 двары. 2001 год — 148 жыхароў, 59 гаспадарак. 2010 год — 142 жыхары, 52 гаспадаркі.

Славутасці

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск). У гонар паэта Максіма Багдановіча пастаўлены мемарыяльны знак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Красненскі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна