Ма́ркава (, ) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Маркаўскага сельсавета.
Геаграфія Маркава знаходзіцца за 16 км на захад ад райцэнтра, горада Маладзечна і за 22 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні. За 5 км на захад праходзіць мяжа з Гродзенскай вобласцю. Мясцовасць належыць басейну Нёмана, праз вёску працякае рэчка Гадзея, прыток Ушы. Праз сяло праходзіць аўтадарога Р65 (Маладзечна — Смаргонь), іншыя дарогі вядуць у бок Маліноўшчыны і Трапалава.
Гісторыя Вядомы з 1415 года як велікакняжацкае сяло і двор Маркаўскі стан. З 1476 года і да пачатку XVI ст. згадваецца як цэнтр павета і воласці. Разбурана ў 1519 годзе падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў. У 1532 годзе ўласнасць Яна Радзівіла. У 2-й палове XVI ст. — мястэчка, гаспадарскае ўладанне. У XVII ст. у мястэчку дзейнічаў касцёл. У XVIII ст. — цэнтр староства.
У 1740 годзе кашталян інфлянцкі Ян Юстыніян Шчыт пабудаваў новы касцёл, пры якім дзейнічала школа.
З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай — ў складзе Расійскай імперыі.
У XIX ст. — мястэчка Вілейскага павета Мінскай губерні.
У 1806 годзе маёнтак Маркава набыў дваранін-каталік Ян Віктаравіч Любанскі.
У 1897 — мястэчка Лебедзеўскай воласці, мела царкву, капліцу, народнае вучылічша.
З 1921 года, паводле пагаднення паміж Польшчай і бальшавікамі — у складзе Віленскага ваяводства Польшчы.
З 1939 года — у Маладзечанскім павеце Вілейскай вобласці БССР.
З 12 кастарычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці.
З 1944 года — у Маладзечанскай вобласці.
З 1949 года — цэнтр калгаса «Чырвоны Прамень».
З 1960 года — у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
З 3 мая 2010 — аграгарадок.
Насельніцтва 1860 год — 369 чалавек, 45 двароў 1897 год — 765 чалавек, 122 двары 1999 год — 752 чалавекі 2010 год — 692 чалавекі
Інфраструктура Станам на 2017 год у аграгарадку працавалі:
сярэдняя школа (82 чалавекі) дзіцячы садок клуб пошта амбулаторыя 4 крамы бібліятэка
Славутасці Свята-Троіцкая царква (1860) Капліца (XIX ст.) Каплічка (пасля 1990), у цэнтры агарагарадка
Вядомыя асобы Васіль Пятровіч Рагуновіч (нар. 1934) — вучоны ў галіне гідратэхнікі, доктар тэхнічных навук. Таццяна Сапач (1962—2010) — журналістка, паэтэса, удзельніца беларускага нацыянальна-культурніцкага і нацыянальна-дэмакратычнага руху.
Спасылкі
У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ // peramoga.by
Катэгорыя:Маркаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна
Катэгорыя:Любанскія