Ра́еўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Ра́еўка, Ярэ́ўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 71 км ад Мінска.
Назва Фіксавалася прозвішча Райскі (Ізабелін), было старое літоўскае Раецкіhttps://www.szukajwarchiwach.gov.pl/jednostka/-/jednostka/14207168. Ёсць літоўскае Rajūnas, латышскае Rajshttps://pavardes.lki.lt/?pv=dfa68d9900ddafadf1c97c896edc7861https://uzvardi.lv/surname/698948. Мяркуецца, што аснова Rai- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах, яна ў віленскім прозвішчы Раймонт.Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 21.
З іншага боку — блр. рай.
Гісторыя Вёска вядома з канца XVIII ст. як цэнтр аднайменнага маёнтка, у склад якога ўваходзіла 9 вёсак, прыватная ўласнасць у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1857 г. ў вёсцы 60 сялянскіх душ, уласнасць памешчыка Аскеркі. Пасля адмены прыгону (1861) цэнтр сельскай грамады, у склад якой уваходзіла 11 навакольных вёсак. У вёсцы размяшчаліся праваслаўная царква, хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа. У 1897 г. ў вёсцы 36 двароў, 243 жыхары. У пач. XX ст. вёска ў Маладзечанскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Непадалёку знаходзіўся маёнтак памешчыка Сергіеўскага, які меў тут 758 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе ў вёсцы 21 двор, 325 жыхароў.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Маладзечанскай гміне Вілейскага павета з 1925 г. Віленскага ваяводстве, у вёсцы 52 двары, 341 жыхар, у фальварку 2 двары, 11 жыхароў. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 г. ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Раеўшчынскага сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 55 двароў, 330 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 44 двары і загубілі 18 жыхароў. 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 2 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Вялікасельскім, з 12 чэрвеня 1958 года ў Раеўшчынскім сельсаветах, 27 сакавіка 1959 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мясоцкага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1969 годзе 329 жыхароў.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2011 годзе ў вёсцы размешчаны магазін, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мясоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна