По́равічы. Сустракаецца таксама варыянт Паро́вічы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна, 48 км ад Мінска.
Гісторыя У XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Клінок, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1858 годзе ў вёсцы 22 сялянскія душы, уласнасць памешчыка Сцефаноўскага, у 1873 г. ва Ушанскай сельскай грамадзе. У 1897 г. вёска (З двары, 21 жыхар) і фальварак (5 жыхароў). У пач. XX ст. вёска, 179 дзесяцін зямлі, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета, на сплаўной р. Удра, на шашэйнай дарозе ад Радашковіч да мяжы губерні, на паштовым тракце Мінск—Вільня, на ваенна-камунікацыйнай дарозе з Гродна ў Радашковіцкі.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58..
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 31 сакавіка 1976 года ў Радашковіцкім сельсавеце.
Насельніцтва 1866 год — 12 жыхароў, 3 дварыhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VIII/816. 1921 год — 32 жыхары, 6 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 48 жыхароў, 9 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1969 год — 82 жыхары. 1969 год — 15 жыхароў. 2010 год — 8 жыхароў, 6 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна