Нідэрланды дзеляцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях), правінцыі дзеляцца на гарадскія і сельскія абшчыны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, абіраныя на чатыры года. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары абшчын абіраюць на чатыры года Савет. Яго выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дараднікаў, узначаленая бургамістрам, які прызначаецца каралевай.
+ Адміністрацыйны падзелПравінцыіПлошча сушы,тыс. км²Насельніцтва,тыс. чал.СталіцаГелдэрланд (Gelderland)5,0151533,7(1970) 1978,688(2007)Арнем (Arnhem)Гронінген (Groningen)2,347522,4(1970) 573,923(2007)Гронінген (Groningen)Дрэнтэ (Drenthe)2,655372,6(1970) 485,986(2007)Асэн (Assen)Зеландыя (Zeeland)1,796310,3(1970) 380,548(2007)Мідэлбург (Middelburg)Лімбург (Limburg)2,1691012,4(1970) 1127,637(2007)Маастрыхт (Maastricht)Аверэйсел (Overijssel)3,340932,9(1970) 1116,402(2007)Зволе (Zwolle)Паўночны Брабант (Noord-Brabant)4,9491819,5(1970) 2418,698(2007)Хертагенбас ('s-Hertogenbosch)Паўночная Галандыя (Noord-Holland)2,6672260,0(1970) 2613,992(2007)Харлем (Haarlem)Утрэхт (Utrecht)1,359816,4(1970) 1190,721(2007)Утрэхт (Utrecht)Флеваланд (Flevoland)1,412374,394(2007)Лелістад (Lelystad)Фрысландыя (Friesland)3,357526,7(1970) 642,169(2007)Леўвардэн (Leeuwarden)Паўднёвая Галандыя (Zuid-Holland)2,8712991,7(1970) 3 453 756(2007)Гаага (Den Haag, 's-Gravenhage)
Заўвага: Даныя аб насельніцтве на 1970 год узятыя з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 года — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў .
Гісторыя thumb|350px Цяперашнія правінцыі паўсталі на аснове былых — часта аднайменных графстваў і герцагстваў. У XVI стагоддзі ўтварылася нідэрландская Рэспубліка сямі аб'яднаных правінцый.
У эпоху Батаўскай рэспублікі (1795—1806) правінцыі былі ператвораныя ў дэпартаменты па французскім рэвалюцыйным узоры. У 1813 г., пасля паражэння Францыі, было адноўлены падзел Нідэрландаў на правінцыі.
Правінцыя Флеваланд — самая новая ў краіне, яна была створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях, дзе раней было мора.