Ра́газы (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад горада Маладзечна, 77 км ад Мінска.

Назва Рагозам звалі літоўскага баярына з атачэння Свідрыгайлы, той накіроўваў яго з пасольствам да магістра Нямецкага Ордэна і караля Польшчы. Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 287—288.

Гісторыя Вядомы з канца XVIII ст. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска, 14 двароў, 126 жыхароў, уласнасць К. Агінскага. Уваходзіла ў Галенскі маёнтак. У 1857 г. вёска, 29 сялянсікх душ, у Маладзечанскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1870 г. заснаваны вінакурны завод, на якім у 1893 г. працавала 8 рабочых, у 1893 г. дзейнічала паравая машына. У 1897 г. вёска і сядзіба (5 двароў, 34 жыхары). У пач. XX ст. вёска, 266 дзесяцін зямлі, у Хажоўскай сельскай грамадзе. У 1904 годзе ў вёсцы 146 жыхароў. Побач з вёскай размяшчалася сядзіба (34 жыхары).

З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у Маладзечанскай гміне Вілейскага павета, з 1925 г. Віленскага ваяводства, у вёсцы 41 двор, 225 жыхароў. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце. У 1938 г. 45 двароў, 261 жыхар.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Насілаўскім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. Да 12 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., затым у Цюрлёўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2001 годзе 67 гаспадарак. Да 28 мая 2013 года ў складзе Цюрлёўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хажоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна