Се́лішча (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Паводле перапісу 1926 года ў пасёлку была стальмашня, шорная майстэрня. З 19 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне.

У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Сталіна. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ходзе нямецкай карнай аперацыі за часамі акупацыі былі спалены 4 двары і забіты 13 жыхароў.

Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

1926 год — 3 двары, 19 жыхароў 1941 год — 34 двары, 148 жыхароў 1999 год — 290 жыхароў 2009 год — 318 жыхароў 2019 год — 302 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астрашыцкагарадоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі