Вануа́ту (, , ), Рэспу́бліка Вануа́ту (, , ) — ціхаакіянская дзяржава ў Меланезіі. Мяжуе на поўначы з тэрытарыяльнымі водамі Саламонавых Астравоў, на захадзе з эканамічнай зонай Аўстраліі, на паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Новай Каледоніі, на ўсходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Фіджы. Працягласць прыбярэжнай паласы — 2528 км. Рэспубліка Вануату размешчана на 83 астравах архіпелага Новыя Гебрыды. Агульная плошча сушы — 12 190 км². Насельніцтва Вануату — 215446 чал. (2008). Сталіца — Порт-Віла. Вануату — сябра ААН, Садружнасці нацый, Франкафоніі, Паўднёваціхаакіянскай камісіі і Форума ціхаакіянскіх астравоў.
Гімн Yumi, Yumi, Yumi.
Прырода У склад дзяржавы ўваходзіць 12 значных астравоў, у т.л. Эспірыту-Санта (пл. 3,7 тыс. км²), Малекула (2 тыс. км²), Эраманга (1 тыс. км²), Эфатэ (0,9 тыс. км²), і каля 70 дробных. Рэльеф горны (вышыня да 1888 м); каля 60 вулканаў, у т.л. 10 дзеючых; ёсць каралавыя астравы, акаймаваныя рыфамі. Бываюць землетрасенні. Карысныя выкапні: марганцавая руда, алмазы, золата і серабро, сера. Клімат трапічны, з гарачым і дажджлівым сезонам (лістапад—красавік), цыклонамі. Сярэднямесячная тэмпература паветра 20—27 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2310 мм. Пераважае расліннасць трапічных лясоў. Мора багатае рыбай.
Гісторыя Першым востравам, заўважаным еўрапейцамі, стаў Эспірыту-Санта, адкрыты іспанскім мараплаўцам Педра Фернандэсам Кіросам у 1606 годзе і прыняты за частку «невядомай Паўднёвай зямлі». У 1906 годзе астравы сталі кандамініумам Брытаніі і Францыі пад назвай «Новыя Гебрыды». 30 ліпеня 1980 г. астравы атрымалі незалежнасць пад назвай «Рэспубліка Вануату».
Дзяржаўны лад і палітыка
Згодна з Канстытуцыяй 1980, Вануату — парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца парламентам тэрмінам на 5 гадоў.
Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальнаму сходу, які складаецца з 52 членаў і абіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам, які абіраецца парламентам з ліку дэпутатаў. Склад кабінета міністраў прызначаецца прэм’ер-міністрам таксама з членаў Нацыянальнага сходу.
Вышэйшая судовая ўлада — Вярхоўны суд. Яго старшыня прызначаецца прэзідэнтам краіны пасля кансультацыі з прэм’ер-міністрам і лідарам апазіцыі, а тры суддзі — па рэкамендацыі Юрыдычнай камісіі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел На працягу чатырох гадоў пасля падпісання канвенцыі 1906 г. аб стварэнні кандамініума на Новых Гебрыдах адсутнічала адміністрацыйнае дзяленне, а разгляд розных спраў з удзелам меланезійцаў ажыццяўляў не агульны суд, а Ваенна-марская камісіяTufala Gavman. Reminisces from the Anglo-French Condominium of the New Hebrides / Brian J. Bresnihan, Keith Woodward, editors. — Suva, Fiji: Institute of Pacific Studies, University of the South Pacific, 2002. — Р. 26. — ISBN 982-02-0342-2. У 1911 г. былі зроблены першыя крокі па правядзенні адміністрацыйнай рэформы. У выніку ў 1912 г. на некаторых астравах Новых Гебрыдаў былі прызначаны прадстаўнікі рэзідэнт-камісараў (за выключэннем вострава Эфатэ), якія сачылі за працаўладкаваннем, разглядалі розныя скаргі ад насельніцтва. Брытанскія прадстаўнікі былі накіраваны на астравы Тана і Эспірыту-Санта, французскія — на астравы Малекула і ПентэкостTufala Gavman. Reminisces from the Anglo-French Condominium of the New Hebrides / Brian J. Bresnihan, Keith Woodward, editors. — Suva, Fiji: Institute of Pacific Studies, University of the South Pacific, 2002. — Р. 27. — ISBN 982-02-0342-2. У 1985 г. была праведзена чарговая адміністрацыйная рэформа, вынікам якой стала скасаванне чатырох акругаў і стварэнне адзінаццаці астраўных саветаў.
З 1994 г. Рэспубліка Вануату падзяляецца на 6 правінцый. Назвы правінцый утвораны з першых складоў або літар асноўных астравоў, якія ўваходзяць у склад правінцыі.
+ПравінцыяНазва на англійскай мовеПлошча (км²)Насельніцтва (2000 год)Адміністрацыйны цэнтр Малампа Malampa 2 779 36 100 Лакатора Пенама Pénama 1 198 28 960 Лангана Санма Sanma 4 248 32 340 Луганвіл Тафеа Tafea 1 628 27 530 Ісангел Торба Torba 882 7 870 Сола Шэфа Shéfa 1 455 45 280 Порт-Віла Усяго 12 190 178 080+
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Дадатковыя публікацыі
A Brief Overview of the Old New Hebrides Culture contact and John Frum movement on Tanna (New Hebrides) Custom and Politics in the New Hebrides John Frum Movement in Tanna Looking to Epi: Further Consequences of the Kuwae Erruption, Central Vanuatu, AD 1452 Language, Space and Identity in Vanuatu Magic Gardens in Tanna Morphology and structure of the southern part of the New Hebrides island arc system New Hebrides trench: subduction rate from associated lithospheric bulge Rethinking kinship in Island Melanesia: North Vanuatu sociality in comparative perspective Seismology and Structure of the New Hebrides Soils of the New Hebrides islands The impact of population patterns and cash-cropping on urban migration in the New Hebrides The tree and the canoe : roots and mobility in Vanuatu societies Uniformity of Culture and Local Variations in the North Central New Hebrides Vanuatu palms : their distribution and uses
Спасылкі на англійскай мове Сайт урада Вануату Нацыянальная статыстыка Афіцыйны сайт турызму Вануату Культурны цэнтр Вануату
Катэгорыя:Франкамоўныя краіны Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі Катэгорыя:Астраўныя дзяржавы Катэгорыя:Унітарныя дзяржавы