Чарнале́скі (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя Вёска вядома прынамсі з канца XVIII стагоддзя, адносілася да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У XX стагоддзі засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1815 год — 15 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 8 двароў, 72 жыхары 1908 год — 11 двароў, 47 жыхароў 1917 год — 12 двароў, 87 жыхароў (69 беларусаў і 18 палякаў) 1926 год — 18 двароў, 93 жыхары 1999 год — 7 жыхароў 2009 год — 10 жыхароў 2019 год — 7 жыхароў

Вядомыя асобы Генадзь Іосіфавіч Вайцяхоўскі (1929—2005) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1974), дацэнт (1985).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна