Вішнёўка (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Касынка. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.
Гісторыя У 1791 годзе двор Вішнёўка, цэнтр маёнтка на 12 дымоў, шляхецкая ўласнасць К. Шэмбеля, была карчма. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе маёнтак уласнасці Пянтра Лянтоўскага.
Пасля 1861 года ў Бяларуцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе ўласнасць двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Пятра Францавіча Лянтоўскага, было 794 дзесяціны зямлі. Уласнасць атрымана ў спадчыну ў 1851 годзе, гаспадарку вёў уладальнік, была карчма з гадавым даходам 60 рублёў і прыбытак з арандатараў зямлі 350 рублёў у год. У 1888 годзе ўладальнікам быў Аляксандр Пятровіч Лянтоўскі, 731 дзесяціна.
У 1914 годзе па 22 дзесяціны ў Вішнёўцы мелі Сцяпан і Флор Ігнатавічы Уладысікі. Антон і Франц Пятровічы Лянтоўскія мелі па 174,5 і 537 дзесяцін адпаведна. У 1907 годзе Франц Лянтоўскі атрымаў дазвол на арганізацыю могілак і капліцы ў маёнтку.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць маёнтка Лянтоўскіх была нацыяналізавана, створаны саўгас «Вішнёўка».
З 20 жніўня 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 19 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе нямецкай карнай аперацыі за часамі акупацыі былі спалены 124 двары, забіты 7 жыхароў і 20 вывезены на прымусовую працу ў Германію.
Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
1897 год — 2 двары, 70 жыхароў 1908 год — 1 двор, 31 жыхар 1917 год — 1 двор, 31 жыхар, усе палякі 1926 год — саўгас, 90 жыхароў; хутар, 3 двары, 21 жыхар 1941 год — 135 двароў, 524 жыхары 1999 год — 850 жыхароў 2009 год — 1030 жыхароў 2019 год — 1069 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Папярнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі